8 з 10 дакументаў па лібералізацыі бізнесу ў Беларусі падпісаныя

8 з 10 дакументаў па лібералізацыі бізнесу ў Беларусі падпісаныя

Восем з дзесяці дакументаў па лібералізацыі бізнесу ў Беларусі ўжо падпісаныя. А рэшту Аляксандр Лукашэнка падпіша ў найбліжэйшы час. У гэтым упэўнены першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

"У бліжэйшы час будзе падпісаны дакумент па цыфравізацыі эканомікі, па Парку высокіх тэхналогій. Ён практычна гатовы. Спадзяюся, будзе нарада, каб у шырокім фармаце абмеркаваць усе нюансы", — заявіў Мацюшэўскі 2 лістапада перад пачаткам "Кастрычніцкага эканамічнага форума". 

Мяркуецца, што пасля прыняцця ўсяго пакета дакументаў па лібералізацыі эканомікі будзе праведзенае яго грамадскае абмеркаванне. Але толькі пасля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі