80 сірот паехалі на калядныя канікулы ў Італію
Дзеці-сіроты, якія навучаюцца ў пінскай школе-інтэрнаце, паехалі на канікулы ў Італію. Кіраўніцтва школы аператыўна скарыстала дамоўленасць паміж ўрадамі Беларусі і Італіі і адправіла сваіх выхаванцаў ў італьянскія сем’і. А партнерская італьянская арганізацыя з Пармы зладзіла для дзетак курсы дамаводства. Дзеці навучацца гатаваць, рабіць манікюр, прычоскі, макіяж. Для зацікаўленых будуць выкладаць і асновы электратэхнікі.