30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?

 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?

30 гадоў таму, 29 кастрычніка 1989 года, у Мінску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце на Дзяды. Яно скончылася ў Курапатах, дзе за год да таго Зянон Пазняк і Леанід Шмыгалёў знайшлі парэшткі людзей, расстраляных у часы сталінскага "Вялікага тэрора".

Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога пасля вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных. Перад людзьмі выступалі відавочцы падзеяў — яшчэ былі жывыя бабулі і дзядулі, якія дзецьмі — у 1930-х — бачылі машыны НКУС, якія адна за адной заязжалі ў Курапацкі лес, і чулі стрэлы.

Здымкі знайшоў у сваім архіве Фатограф Васіль Сямашка. Ён зрабіў іх у 17 гадоў на камеру "Зеніт-11", гэта быў першы ў яго жыцці фотарэпартаж. Ён прыгадвае, што за шэсцем назірала шмат фатографаў з больш прафесійнай тэхнікай. Але савецкая прэса праігнаравала мерапрыемства — так жа, як у наш час беларуская дзяржаўная прэса не звяртае ўвагі на "Ноч расстраляных паэтаў", якую 29 кастрычніка ладзяць у Курапатах грамадскія актывісты.

 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
Малады Зянон Пазняк / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
Людзі ў Курапацкім лесе / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
На Дзядах-1989 у Курапатах / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
Ці пазнае сябе зараз гэтая дзяўчынка / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
На Дзядах-1989 у Курапатах / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
Сведка расстрэлаў у 1930-я / Васіль Сямашка
 30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты: як гэта было?
Журналісты назіраюць за акцыяй / Васіль Сямашка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі