ААН: з пачатку вайны Украіну пакінула больш за 4,5 млн чалавек

Уцекачы з Украіны / фота Памежнай службы Польшчы
Уцекачы з Украіны / фота Памежнай службы Польшчы

З пачатку вайны Украіну пакінула больш за 4,5 млн чалавек. Пра гэта паведамляе ўпраўленне вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў.

Большасць украінскіх бежанцаў выехала ў Польшчу — 2 593 902 чалавекі. У Румынію — 686 232, у Венгрыю — 419 101, у Малдову — 410 882, у Славакію — 314 485.

Пры гэтым у Расію выехалі больш за 400 тысяч чалавек, а ў Беларусь — усяго 19 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі