ААНаўскае расследаванне хімічнага нападу ў Сірыі адкладзена
Міністр замежных спраў Сірыі Валід Муалем заявіў, што інспектараў ААН спынілі групы ўзброеных апазіцыянераў.
Па словах Муалема, сірыйскі ўрад выконвае ўсе абавязанні перад ААН, арганізоўвае доступ і абарону для інспектараў. Міністр катэгарычна абверг абвінавачванні ў тым, што ўрад Сірыі выкарыстоўваў хімічную зброю, перадае ВВС.
Напярэдадні інспектары ААН былі абстраляныя снайперамі на шляху да месца меркаванага ўжывання хімічнай зброі пад Дамаскам.
Сірыйскія ўлады і апазіцыя ўскладаюць адказнасць за хімічны напад адзін на аднаго. Нагадаем, што ад хімічнай атакі загінулі некалькі соцень чалавек.
Фота — Reuters