АБФФ вызначылася з трэнерскім штабам зборнай на матч з Эстоніяй
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначылася з трэнерскім штабам зборнай на гасцявы матч адбору чэмпіянату свету з Эстоніяй, які адбудзецца 8 кастрычніка. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў пакуль застаецца ў Мінску, 9 кастрычніка ён здае тэст на каранавірус. І калі ён будзе адмоўны, Кандрацьеў паспее ў Казань на матч зборнай з Чэхіяй, які прызначаны на 11 кастрычніка, паведамляе pressball.by.
Яшчэ напярэдадні АБФФ паведаміла, што часова абавязкі галоўнага трэнера будзе выконваць Алег Радушка. Цяпер жа стала вядома, што яму будуць дапамагаць Дзмітрый Раўнейка, Аляксандр Суліма і Павел Яўсеенка.
У складзе беларускай зборнай 24 футбалісты. Яшчэ шэраг гульцоў не змаглі паехаць у Эстонію з-за траўмаў і хваробаў: Дзяніс Грачыха, Мікалай Золатаў, Мікіта Корзун, Арцём Канцавы, Сяргей Паліцевіч, Арцём Рахманаў, Аляксандр Сачыўка, Раман Юзэпчук і Раман Швяцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.