Абмяжуюць рух транспарту па праспекце Дзяржынскага ў Мінску
Праезд забароняць на ўчастку ад праспекта Любімава да МКАД у суботу з гадзіны ночы.
Адкрыюць рух у панядзелак а 5-й гадзіне раніцы. Прычынай стала рэканструкцыя асфальтабетоннага пакрыцця дарогі. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Дарэчы, з заўтрашняга дня ў Мінску з'явіцца аўтобусны маршрут № 132. Ён звяжа паміж сабой дыспетчарскую станцыю "Малінаўка" і Шчомысліцу ды праедзе ў прамым напрамку па вуліцы Ясеніна, праспекце Дзяржынскага, Мінскай кальцавой, а таксама вуліцах Курчатава, Жукоўскага і Кірунікава. Зваротны маршрут будзе праходзіць праз вуліцу Кірунікава, аўтадарогу Мінск — Дзяржынск, а таксама па праспекце Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна. Курсіраваць новы маршрут будзе кожны дзень з 7-й раніцы да 20-й вечара, але не часцей чым раз у 50 хвілін.