Аб'яднаная апазіцыя вырашыць, як далёка можна пайсці на супрацу з уладай

Паседжанне Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў адбылося 13 траўня. Кіраўніцтва АДС вырашыла правесці ацэнку сітуацыі, каб ведаць, да якой мяжы магчымае супрацоўніцтва з уладай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:  Лябедзька: Прынята рашэнне, што нам патрэбны новы погляд на сітуацыю. Мы павінны вызначыцца, дзе палягаюць межы нашага мажлівага супрацоўніцтва з уладамі, ці аднолькава мы ацэньваем палітычную і эканамічную сітуацыю і дзеяньні ўладаў...

Па словах Анатоля Лябедзькі, неўзабаве будзе распрацаваны дакумент, дзе будзе сфармуляваная пазіцыя АДС па гэтых пытаннях. Пад гэтым дакументам будзе прапанавана падпісацца не толькі сябрам кааліцыі, але і іншых дэмакратычных арганізацыяў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі