Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

26 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі слухаюць кандыдатаў на ўдзел у “Еўрабачанні-2016”. У сёлетнім журы, апроч нязменных Аляксандра Ціхановіча і Васіля Раінчыка, былыя ўдзельнікі конкурсу: тут і самы паспяховы Дзмітрый Калдун, і ўладальнікі 16-га месца ў еўрапейскім фінале Алёна Ланская і Тэа. Сярод шматлікага журы нават “сімвал беларускіх адбораў" Гюнэш, якая восем разоў была ў кроку ад паездкі на конкурс, і ў будучыні абяцае працягнуць змагацца за “Еўрабачанне”:

"Цяпер я разумею з боку, як гэта складана, быць канкурсантам: сяброў журы трэба здзіўляць, прычым, не толькі песняй… Сёння, безумоўна, ёсць цікавыя выканаўцы, але хочацца, каб усё ж песня была правільнай. Пакуль мне падаецца, што ў гэтым годзе песні слабаватыя".

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Артысты, якія прыйшлі паспрабаваць сябе, дзеляцца на чатыры катэгорыі:

1). Зоркі кшталту "Песняроў", "Чыстага голасу" і Жанет і моладзь, якая з’яўляецца на тэлебачанні апошні год (Navi, Валерыя Садоўская і г.д.).

2). Фрыкі: Алекс Нармалекс гэтым разам становіцца Персонай нон-грата і выконвае антыамерыканскую песню пра вясну дзядзькі Сэма (напрыканцы нумара ў яго загараюцца рукі), "зомбі" Sweet Brains мяняюць гардэроб на больш багаты і кажуць, што цяпер іх нельга абвінаваціць у плагіяце.

3). Вядомыя і невядомыя рокеры (U.G.OSLAVIA ці Ян Жэнчак) і нават... пэган-метал-гурт Znich — яны тут для таго, каб у свеце было менш папсы.

4). Невядомыя артысты, якія абсалютна не разумеюць, што такое "Еўрабачанне" і што яны ўвогуле тут робяць.

 

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Пакуль у грымёрках апранаюць сукенкі са стразамі і шлейфамі ды смокінгі, у фае канкурсанты ў навушніках у чарговы раз ціха прапяваюць свае песні, робяць сэлфі з калегамі ды раздаюць інтэрв’ю. Некаторыя “заядаюць” свой выступ у мясцовай сталоўцы. А ў гэты час на сцэне з'яўляецца Аліяна з Мінска, якая называе сябе антывірусам і спявае пра мужчын. На дзяўчыне чырвоны аблягаючы касцюм з дзіўнымі плячыма. Праз некалькі трэкаў пасля яе выступае Меркурый з хіп-хопам пра глянец і рыфмай "Ришар решал". Любімец Віктара Дробыша (менавіта так называюць у кулуарах спевака з Гомеля) Аляксандр Іваноў саступае месца Jule Kravitz, якую прадзюсуе Алекс Дэвід з дуэта Atlantiса. Папсу нечакана разбаўляе пэган-метал ад ветэранаў беларускай цяжкой музыкі гурта Znich.

"Песня "Дунаю" адпавядае цяперашняму часу, яна ваярская, ― распавядае галоўны "паганец" Алесь Таболіч, які прыйшоў на адбор у чорнай вышыванцы. ― Некалі фіны выступалі (гурт Lordi, — Еўрарадыё) ― чаму і нам не выступіць? Папса папсой, кожны год адно і тое ж, кожны год адны і тыя ж твары, а мы крыху разбавім гэтую фішку. Карацей, гроўлінг будзе!"

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Журы вельмі цёпла рэагуе на выступы канкурсантаў: па іх асабліва бурных апладысментах і ўсмешках можна здагадацца, хто патрапіць у фінал (не здзівімся, напрыклад, калі Navi пашанцуе гэтым разам), але і да тых, каму не свеціць наступны этап, журы ставіцца дружалюбна. І нават дазваляе выступіць бабулям з Жыткавіцкага раёна, якім, згодна з рэгламентам, рабіць гэтага нельга, бо іх народная песня гучыць проста пад гармонік, без творчай апрацоўкі. Жанчыны тлумачаць, што дзеля "Еўрабачання" “кінулі мужыкоў, свіней і курэй” і сваёй настойлівасцю выбіваюць сабе тры хвіліны славы.

 

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Пажаданнем журы ў гэтым годзе стала песня на беларускай мове. Але чамусьці большасць кампазіцый была прысвечаныя прыродна-астранамічным з'явам: "Пяюць лясы, шумяць палі, і на хвалях тваіх я плыву праз гады заўжды", — спявае Jule Kravitz. “Дунаю, Дунаю, чаму ціха йдзеш?” — "рыкае" народную песню Алесь Таболіч. "Там, дзе сонца дорыць час, сосны так імкнуцца ўвысь, гэта зямля, дзе сустрэліся мы", — дадаюць Navi. "Неба падае пад ногі, неба падымі, яно запоўніць усе дарогі зоркамі", — фантазіруе "Чысты голас", "Песняры" працягваюць: "Ой, сокал, мой сокал, ты лятаеш высока: аж да сонца і зораў, да высокіх аблокаў". А Ангеліна Саўка з Кобрына разглядае нябёсы ўвогуле ў кампаніі… МКС: "Я выхаджу на арбіту, вышэй блакітных нябёс, а нада мною сініца парыць вышэй эм-ка-эс"...

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

"Сёння было некалькі ўдалых нумароў. Але я не думаю, што некаторыя з іх журы прапусціць у фінал, таму што часам гледачы могуць прагаласаваць не так, як хочацца прафесіяналам, ― падводзіць вынікі адбору Дзмірый Калдун. ― Мне спадабаліся Navi, "Зомбі"... Калі паедзе Аляксандр Іваноў, які перамог у некалькіх расійскіх тэлешоў, думаю, можна будзе разлічваць на дапамогу Віктара Дробыша, з якім ён супрацоўнічае, і які нядаўна атрымаў ордэн Скарыны. Аднак, гледзячы па тым, што мы сёння пачулі, я не ўпэўнены, што можна будзе набраць 15 фіналістаў. Хаця выбар у любым выпадку будзе".

 

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы

Мэтр беларускай эстрады Аляксандр Ціхановіч жартуе, што “Еўрабачанне —гэта заўсёды крыху вар’ятня. Наступным разам яна раскрые свае дзверы першага снежня. Тады ж будуць аб'яўленыя 15 фіналістаў, якія пазмагаюцца за паездку ў Стакгольм.

Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
U.G.OSLAVIA
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Меркурый
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Napoli
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Персона нон-грата
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Сябры журы Вольга Рыжыкава, Тэа і Сяргей Андрыянаў са спявачкай Анастасіяй Меляшкевіч
Адбор на Еўрабачанне: Znich і палескія бабулі супраць зомбі і папсы
Аліяна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі