Адгадайце, дзе праходзілі прэзідэнцкія выбары: у Беларусі ці Казахстане?

1) Удзел СМІ

а) Недастатковае асвятленне агітацыйнай кампаніі ў СМІ значна абмежавала магчымасць выбаршчыкаў зрабіць усвядомлены выбар. У СМІ, маніторынг якіх праводзіўся АБСЕ, кандыдатам было прадастаўлена роўнае асвятленне, але, разам з гэтым, шырокае асвятленне ў сваёй афіцыйнай пасадзе атрымаў дзеючы прэзідэнт, што спрыяла няроўным умовам.

б) СМІ сталі больш даступнымі для кандыдатаў апазіцыі. І хоць дзяржаўныя медыя вылучылі эфірны час і друкаваныя плошчы для ўсіх кандыдатаў, усе буйныя дзяржаўныя тэлеканалы дэманстравалі значную прыхільнасць да дзеючага прэзідэнта, асвятленне астатніх кандыдатаў мела пераважна адмоўны ці нейтральны характар.

2) Назіральнікі

а) Падчас дадзеных выбараў назіральнікі ў выбарчых камісіях ад апазіцыі складалі толькі 0,7% ад агульнай колькасці членаў камісій. Большасць мясцовых органаў улады адмовіліся паведаміць службовае становішча прызначаных чальцоў камісій, аднак назіранне паказала, што ў выбарчым працэсе пераважна дамінавалі і кіравалі дзяржслужачыя.

б) На тых выбарчых участках, якія наведалі назіральнікі АБСЕ, дзяржаўныя назіральніцкія камісіі складаліся з сябраў прэзідэнцкай партыі, што ставіць пад сумнеў іх непрадузятасць.

3) Падлік галасоў

а) У цэлым выбары прайшлі арганізавана, але назіраліся сур’ёзныя працэдурныя памылкі і парушэнні падчас працэсу галасавання, падліку галасоў і звядзення вынікаў, а таксама выпадкі ўкідвання бюлетэняў. Празрыстасць працэсу была абмежаванай, бо камісіі не прадастаўлялі прадстаўнікам АБСЕ магчымасць паўнавартаснага назірання, абавязваючы іх знаходзіцца і заставацца ў спецыяльна адведзеных месцах.

б) Назіральнікі АБСЕ ацанілі падлік галасоў пасля выбараў як дрэнны ці вельмі дрэнны практычна на палове ўчасткаў, на якіх вялося назіранне. Міжнародныя назіральнікі адзначалі відавочныя прыкметы ўкіду бюлетэняў і карэкціроўкі вынікаў. Падлік праходзіў пераважна ў цішыні і непразрыста, што значна зніжае ступень даверу да выбарчага працэсу. На больш чым трэці ўчасткаў доступ назіральнікаў быў абмежаваны. Апрацоўка вынікаў была ацэненая як дрэнная або вельмі дрэнная ў выпадку кожнай пятай выбарчай камісіі, у якой вялося назіранне.

4) Яўка выбаршчыкаў

а) 90,65%

б) 95,22%

5) Кандыдат, які заняў другое месца, набраў:

а) 1,6%

б) 2,43%

Праверце сябе:

Беларускія выбары прэзідэнта 2010 года: 1-б, 2-а, 3-б, 4-а, 5-б.

Сёлетнія выбары прэзідэнта ў Казахстане: 1-а, 2-б, 3-а, 4-б, 5-а.

Фота: AP Photo/Sergei Grits, Viktor Drachev/AFP/Getty Images, Pavel Mikheyev/AP Photo, news.xinhuanet.com, chinadaily.com.cn

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі