Адкрыўся Форум грамадскіх экалагічных арганізацый

Форум грамадскіх экалагічных арганізацый адкрываецца 10 ліпеня на базе Бярэзінскага запаведніка. Мэта мерапрыемства — садзейнічаць актывізацыі грамадскага экалагічнага руху ў Беларусі, выпрацаваць агульныя рашэнні па актуальных экалагічных праблемах і вызначыць эфектыўныя механізмы іх рэалізацыі.
Удзельнікамі форума стануць болей за 140 чалавек, будуць прысутнічаць прадстаўнікі двух дзесяткаў экалагічных арганізацый. Таксама запрошаныя навукоўцы, прадпрымальнікі, супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Падобныя мерапрыемствы не праводзіліся ў нашай краіне ўжо сем гадоў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі