Адміністрацыя Парашэнкі звальняе ўсіх супрацоўнікаў
Склад работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта можа быць амаль цалкам абноўлены да 1 лістапада гэтага года.
Пра гэта заявіў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Шымкіў, паведамляе censor.net.ua.
Па словах Шымківа, пра звальненне папярэджаныя практычна ўсе работнікі Адміністрацыі — больш за 400 чалавек. Ён таксама адзначыў, што на момант яго прыходу ў Адміністрацыю там было 539 штатных адзінак. Цяпер колькасць Адміністрацыі Прэзідэнта — 423 адзінкі. Ад пасадаў вызваленыя ўжо не менш за 56 чалавек.
Фота Шымківа — mmr.ua