Аднавіўся рух праз пункт пропуску "Мядзінінкай"

Пункт пропуску "Мядзінінкай" пасля пажару

Пункт пропуску "Мядзінінкай" пасля пажару / lrt.lt

Аднавіўся рух аўтамабіляў з боку Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску "Мядзінінкай", піша LRT. У 11:25 аднавіўся рух і з Беларусі ў Літву, заяўляе Памежны камітэт Беларусі.

Начны пажар пачаўся падчас дагляду аўто з кантрабанднымі цыгарэтамі, які ехаў з беларускага боку. Як паведамлялася раней, згарэў ангар, у якім адбываўся дагляд, і частка адміністрацыйнага будынка. З агнём змагаліся восем аўтацыстэрн, два аўтамабілі з аўталесвіцамі і штабны аўтамабіль.

Паводле звестак Мытнага камітэту Літвы, у Porsche Cayenne знайшлі некалькі схованак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі