Адну з вайсковых частак Мінскага гарнізону правяраюць на дзедаўшчыну
![Адну з вайсковых частак Мінскага гарнізону правяраюць на дзедаўшчыну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dzedau.png.webp?itok=Q5bj5A89)
У адной з вайсковых частак Мінскага гарнізону 8 красавіка прызначаная праверка ў сувязі з атрыманнем інфармацыі пра наяўнасць нестатутных адносінаў паміж вайскоўцамі тэрміновай службы. Праверку прызначыў камандзір часткі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.
У выпадку выяўлення прыкметаў наяўнасці складу злачынства, камандзір распачне крымінальную справу супраць асобаў, якія дапусцілі супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні калегаў.
Як гаворыцца ў паведамленні Мінабароны, “ваенная ведамства і надалей з няўхільнай цвёрдасцю будзе выкараняць парушэнні статутных правілаў узаемадачыненняў паміж вайскоўцамі, забяспечваючы бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і непазбежнасць пакарання непасрэдных вінаватых у злачынствах”.