Аэрапорт Мінск-1 закрыюць да 1 ліпеня
На яго месцы будзе пабудаваны шматфункцыянальны комплекс “Мінск-Свет”.
Аэрапорт Мінск-1 будзе закрыты да 1 ліпеня 2015 года. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” тэлеканала “Беларусь 1” заявіў старшыня Мінгарвыканкаму Андрэй Шорац.
“Мінск-Мір”: з цэнтра Мінска пераселяць 15,5 тысяч чалавек (карта)
Што да авіярамонтнага заводу, то, паводле словаў мэра, ён яшчэ будзе працаваць і частку паласы выкарыстаюць для пасадкі самалётаў, якія будуць прыходзіць на рамонт.
Графікі ўзвядзення “Мінск-Свету” будуць зацверджаныя на бліжэйшым тыдні. Шматфункцыянальны комплекс будзе ўключаць у сябе міжнародны фінансавы цэнтр, будынкі грамадска-дзелавога прызначэння, жылую забудову, а таксама інжынерную, транспартную і сацыяльную інфраструктуру, перадае БелаПАН.