Афіцыйны прадстаўнік ЕС патлумачыў, чаму не прынялі чацвёрты пакет санкцый
ЕС перанёс чацвёрты пакет санкцый, бо паміж краінамі Еўрасаюза ідуць дыскусіі. Пра гэта парталу TUT.by расказаў афіцыйны прадстаўнік ЕС, прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэра Стана.
Напярэдадні стала вядома, што прыняцце чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць прадстаўнікоў бларускага рэжыму адклалі да чэрвеня. Пры гэтым раней паведамлялася, што санкцыі прымуць 10 траўня. Як паведамлялася ў СМІ, пакет дакументаў проста не паспелі падрыхтаваць.
Па словах Петера Стана, паміж краінамі-чальцамі Еўрасаюза адбываюцца дыскусіі наконт таго, хто менавіта з персаналій павінен быць у санкцыйным спісе і наколькі санкцыі павінны быць маштабнымі.
"Санкцыі будуць падрыхтаваныя і канчаткова зацверджаныя пасля таго, як завершацца дыскусіі паміж краінамі-чальцамі ЕС, і ўсе краіны-чальцы пагодзяцца з іх маштабам і ўсімі, хто павінен быць падвергнуты санкцыям, а таксама пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур. Гэта працэс, які не мае загадзя ўсталяванай даты і заўсёды займае пэўны час, бо ўсе спісы (роўна як і рашэнні пра санкцыі ў дачыненні да канкрэтных людзей або арганізацый) павінны мець надзейнае юрыдычнае абгрунтаванне, падмацаванае адпаведнымі доказамі, і аднагалосную згоду па іх усіх 27 дзяржаў-чальцоў ЕС. Мы спадзяемся, што гэты працэс будзе завершаны бліжэйшым часам", — кажа Стана.
Ён падвкрэслівае, што ЕС заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ды пачаць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог для пошуку выйсця з крызісу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.