Афнагелю і Войнічу выставілі абвінавачанне — "удзел у масавых беспарадках"

Афнагелю і Войнічу выставілі абвінавачанне — "удзел у масавых беспарадках"

Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу выставілі абвінавачанне — "удзел у масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК). Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, паведамляе Радыё Свабода.

У той жа следчы ізалятар пераведзены яшчэ адзін актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Павел Юхневіч.

Жонка Афнагеля кажа, што ён не ўдзельнічаў у "масавых беспарадках". 9-13 жніўня актывіст "сядзеў у Жодзіне па адміністрацыйнай справе".

Яўген Афнагель быў затрыманы 25 верасня ў кватэры ў Мінску, у якой хаваўся ад імавернага затрымання. Сілавікі ў балаклавах выбілі дзверы. Іншых актывістаў затрымалі на іншай кватэры. Група захопу ў гэтым выпадку ўварвалася праз акно і дзверы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі