АГП лічыць беспадстаўнымі патрабаванні Мінюста
Беспадстаўнымі лічыць патрабаванні Мінюста Аб’яднаная грамадзянская партыя. Пра гэта заявіў сябра Палітрады АГП Сяргей Альфер. Нагадаем, 12 студзеня Мінюст у тэрміновым парадку запатрабаваў ад АГП,
Партыі камуністаў Беларускай і Партыі БНФ тлумачэнняў наконт удзелу ў
акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня ў Мінску. Сярод яе
ўдзельнікаў былі заўважаныя лідэры згаданых партый.
Чыноўнікі патрабуюць на працягу трох дзён паведаміць, ці былі яны ўпаўнаважаныя на ўдзел у мерапрыемстве. Паводле словаў Альфера, АГП не прымала арганізаванага рашэння пра ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
“Але палітык мусіць быць з народам альбо з той яго часткай, якая актыўна пратэстуе”, зазначыў Альфер, маючы на ўвазе старшыню партыі Анатоля Лябедзьку, арыштаванага на 15 сутак пасля акцыі пратэсту.
Намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук лічыць, што запыт Мінюста можа стаць пачаткам фармальнай працэдуры ліквідацыі партыі.
БелаПАН