Агучаны прысуд па справе, сведкам па якой праходзіў мітрапаліт Павел

Агучаны прысуд па справе, сведкам па якой праходзіў мітрапаліт Павел

Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў атрымаў 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці (пракурор прасіў 8 гадоў). Такое рашэнне 27 верасня вынес суд Заводскага раёна Мінска. Грозава прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах: "Махлярства ў асабліва буйным памеры", "Перавышэнне службовых паўнамоцтваў", "Ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў".

Як інфармуе сайт officelife.media, пасля абвяшчэння прысуду Уладзімір Грозаў сказаў "Слава Богу!". Сваёй віны ён не прызнае і збіраецца падаць апеляцыю. Як вядома, па версіі следства, кіраўнік выдавецтва скраў у царквы 2 млрд рублёў (спачатку называлася лічба 12 млрд). Падрабязна пра прысуд гл. тут.

Грозаў быў звольнены з працы ў выдавецтве Беларускага экзархату неўзабаве пасля таго, як кіраўніком БПЦ стаў мітрапаліт Павел (ён прыехаў у Беларусь у 2014-м). Яго працу прызналі нездавальняючай, а праз некалькі месяцаў на яго завялі крымінальную справу. У ліпені ў судзе мітрапаліт Павел выступаў у якасці сведкі і шкадаваў, што БПЦ ініцыявала справу. Праваслаўная царква хацела, каб яе спынілі, адмовілася ад іска да Грозава. Дарэчы, падчас таго выступу мітрапаліт Павел расказаў, што яму на 65-годдзе падарылі "Майбах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі