Акцыя памяці Захаранкі ў Мінску скончылася затрыманнямі
У Мінску адбылася акцыя памяці экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. Яна скончылася затрыманнямі некалькіх удзельнікаў. Як паведамляе "Хартыя'97", у акцыі прынялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", "Маладога Фронту", Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вядомыя ў краіне апазіцыйныя палітыкі. Агулам было каля 70 чалавек, у тым ліку ўдзельнікі галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі.
Пасля заканчэння акцыі, якая доўжылася паўгадзіны, амонаўцы схапілі некалькіх удзельнікаў і вывезлі на мікрааўтобусе. Людзей сілай запхнулі ў аўтобус, збіваючы пры гэтым. "Наша Ніва" інфармуе, што ўсе пяцёра затрыманых — сябры "Моладзі БНФ". Вядомыя прозвішчы траіх — Антон Койпіш, Сяржук Семянюк і яго жонка Ірына Смяян. Сярод затрыманых апынулася і карэспандэнтка агенцтва "Інтэрфакс" Алена Слаў, якая асвятляла акцыю.
Дарэчы, перад акцыяй былі затрыманыя лідэр АГП Анатоль Лябедзька, актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель, Максім Сергіец, Аляксей Сянчыла, Сяргей Казакоў. Пры затрыманні апазіцыянераў збівалі людзі ў цывільным.