Акторка Джэніфер Эністан: Працяг серыялу “Сябры” магчымы
Акторка Джэніфер Эністан не выключае, што можа з’явіцца працяг папулярнага серыялу “Сябры”, у якім яна грала Рэйчэл. Пра гэта Эністан сказала падчас шоў Элен Деджэнерэс.
“Усё магчыма, Элен, — сказала акторка, адказваючы на пытанне наконт новых “Сяброў”. — Вунь, нават Джордж Клуні ажаніўся”.
У сярэдзіне студзеня на Юцюбе выйшаў фэйкавы трэйлер фільма “Сябры”, складзены з кадраў арыгінальнага серыялу і фільмаў, у якіх затым здымаліся акторы.