Актывіста Іллю Васілевіча таксама падазраюць у справе Плошчы

У крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’явіўся яшчэ адзін падазраваны. 19-гадовы Ілля Васілевіч адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Мінскага політэхнічнага каледжу адлічае яго з  навучальнай установы.  5 студзеня малады чалавек быў запрошаны да адміністрацыі каледжу дзеля падпісання адпаведных папер, але ў навучальнай установе Іллю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі хлопца для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Іллі Васілевічу паведамілі, што ён з’яўляецца падазраваным па дадзенай крымінальнай справе і размясцілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, дзе ён і ўтрымліваецца на дадзены момант, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі