Актывіста "Маладой Беларусі" забралі ў міліцыю... як пацярпелага
Раніцай 3 жніўня на кватэру віцебскага актывіста Руху "Маладая Беларусь" Алеся Галаваня ўварваліся міліцыянты. Яны сілай даставілі маладзёна ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Артур Фінькевіч. Спачатку Галаваня абвінавацілі ў падачы заведама хлуслівых сведчанняў па крымінальнай справе. У пастарунку высветлілася, што хлопец знаходзіўся ў вышуку ў якасці пацярпелага па справе разбойнага нападу, здзейсненага тры гады таму. Тады на актывіста напалі на вуліцы і забралі грошы ды асабістыя рэчы. Алесь напісаў заяву ў міліцыю, і цягам трох гадоў ні пра якія новыя абставіны ў справе яму не паведамлялі. Як выявілася, яго не маглі знайсці.
Міліцыянты яшчэ раз дапыталі актывіста па старой справе ў якасці пацярпелага. У той жа час задавалі пытанні пра дзейнасць "Маладой Беларусі", праграму Каліноўскага, дзе пэўны час навучаўся юнак, патрабавалі распавесці пра ўсе яго падарожжы за мяжу.
На 4 жніўня Галаваня зноў выклікаюць у міліцыю дзеля правядзення "вочнай стаўкі".