Актывістка Femen выбегла да картэжу Трампа ў Парыжы

 Актывістка Femen выбегла да картэжу Трампа ў Парыжы

Актывісткі Femen зладзілі акцыю на Елісейскіх палях у Парыжы, па якіх з картэжам праязджаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У сталіцы Францыі праходзіла цырымонія святкавання 100-годдзя перамір’я перад завяршэннем Першай сусветнай вайны.

Адна з паўаголеных дзяўчат прарвалася праз кардон праваахоўнікаў і выбегла да машын. У яе на грудзях былі надпісы, у тым ліку “Двурушнасць”. Яна скандавала: “Фэйкавыя міратворцы”. Прадстаўніцу эпатажнага руху адразу затрымалі, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі