Актывісту апазіцыі пагражаюць пераразмеркаваннем у забруджаны рэгіён
Актывіста Руху “За Свабоду” Алега Пронскага выклікалі сёння раніцай да першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага на прафілактычную размову з нагоды яго грамадскай актыўнасці.
Апазіцыянеру паказалі здымкі са штогадовага фэсту ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы і раздрукоўку інфармацыі пра гэтую акцыю з сайта dzida.org.
Прарэктар параіў Пронскаму не ламаць свой далейшы лёс і спыніць грамадска-палітычную дзейнасць, інакш гаспадарка ў якую размеркаваны студэнт 5-га курса можа адмовіцца ад такога спецыяліста і ўніверсітэт вымушаны будзе пераразмеркаваць яго ў Гомельскую вобласць.