Алексіевіч: У мяне тры дамы: Беларусь, Украіна і вялікая руская культура

Алексіевіч: У мяне тры дамы: Беларусь, Украіна і вялікая руская культура

7 снежня нобелеўская лаўрэатка па літаратуры за 2015 год, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч прачытала ў Стакгольме ў Шведскай акадэміі Нобелеўскую лекцыю. Цалкам яе тэкст гл. тут.

У сваёй лекцыі Алексіевіч гаварыла найперш пра свае кнігі, пра іх герояў, пра літаратуру, зачытвала запісы са свайго дзённіка. Пра сённяшняе жыццё яна гаварыла мала.

Алексіевіч: У мяне тры дамы: Беларусь, Украіна і вялікая руская культура

"У мяне тры дамы — мая беларуская зямля, радзіма майго бацькі, дзе я пражыла ўсё жыццё, Украіна, радзіма маёй мамы, дзе я нарадзілася, і вялікая руская культура, без якой я сябе не ўяўляю. Яны мне ўсё дарагія. Але цяжка ў наш час казаць пра каханне", — сказала Святлана Алексіевіч у канцы сваёй лекцыі.

Нагадаем, якраз каханне з'яўляецца тэмай наступнай кнігі пісьменніцы.

Уручэнне нобелеўскай прэміі Алексіевіч адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня.

Эфір Нобелеўскай прэміі бясплатны, але замест Алексіевіч будзе Малахаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі