Алесь Аркуш: "Маладым літаратарам вельмі цяжка"

У віцебскім Еўрапейскім клубе адбылася сустрэча “Рэгіянальная літаратура ў справе паўставання мясцовай культурнай прасторы”. У ёй ўзялі ўдзел полацкі пісьменнік Алесь Аркуш і малады віцебскі літаратар Арцём Арашонак, які нядаўна выдаў сваю кнігу “Суткі без цябе”.
Алесь Аркуш выказаў думку, што маладая літаратура ў Беларусі цяжка развіваецца з-за неспрыяльных умоваў: "Я ўвогуле не ўяўляю як сёння можна стаць маладым літаратарам? Вось унікальны выпадак Арцёма Арашонка. Тое, што Віцебск атрымаў Арцёма Арашонка, не ёсць заслуга Віцебска ці якой-небудзь арганізацыі, а ёсць заслуга самога Арцёма Арашонка. Ён сам напісаў кніжкі, сам гэтыя кніжкі выдаў, сам нясе іх у людзі".

Сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры ладзяцца ў віцебскім Еўрапейскім клубе рэгулярна.




На здымках Ядвігі Сташэўскай: Алесь Аркуш і Арцём Арашонак; кніжкі і альманахі прадаваліся ў кулуарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі