Алесь Пушкін малюе карціну "Незалежнасць" на галоўнай плошчы Бабра
Вядомы мастак адзначыў Дзень Волі "Пленерам Вольнасці" Алесь Пушкін з раніцы 25 сакавіка малюе на галоўнай плошчы мястэчка Бобр, каля сельсавета, карціну "Незалежнасць". Над ёй мастак разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.
Некалькі разоў да Пушкіна пад'язджалі міліцыянты, якія цікавіліся, "што ён малюе". "Гэта "Пленэр вольнасці!", на карціне намаляваная бітва Дабра і Зла", - адказаў мастак. Зняць сцяг ён адмовіўся.
Вось што Алесь Пушкін распавёў пра цяперашнюю сітуацыю на галоўнай плошчы Бабра:
"Я спакойна працую. І буду пісаць дзесьці да 18 гадзін. Хутчэй за ўсё ужо арыштоўваць не будуць. Таму што міліцыянты падыходзяць, глядзяць, фатаграфуюць, Стаіць машына міліцэйская, людзі падыходзяць, дзеці, школьнікі".
Пушкін нагадвае, што летась змог прастаяць на плошчы толькі 42 хвіліны і яго скруцілі міліцыянты, цяпер жа інакш. "Значыць, такая сёння тэндэнцыя", — кажа мастак.
Здымкі Яніны Пушкінай і Андрэя Аляхновіча