Альфер: Апроч Лукашэнкі сабраць 100 тысяч подпісаў можа адзін кандыдат

Рэальныя 100 тысяч галасоў у сваю падтрымку сёлета зможа сабраць толькі адзін апазіцыйны кандыдат. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў эксперт па выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер.

Альфер: “З пункту гледжання рэальнай магчымасці кандыдатаў па зборы подпісаў я бачу толькі аднаго, апроч Лукашэнкі, кандыдата, які можа назбіраць 100 тысяч сапраўдных подпісаў. Калі будзе больш зарэгістравана, то ў мяне будзе пэўны сумнеў, што іншых асоб зарэгістравалі на законнай падставе”.

Па словах эксперта, калі спісы падпісантаў за вылучэнне чалавека кандыдатам у прэзідэнты не правяраюцца, а выбары праходзяць пад лозунгам “Вы прыносіце — мы рэгіструем”, гэта не толькі з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства, але і парушэннем “любых маральных прынцыпаў правядзення выбараў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі