Аляксандр Гальчанюк адмовіўся балатавацца на пасаду старшыні ФХРБ

Па яго словах, якія перадае "Прессбол", вядомы ў мінулым хакеіст Беларусі і СНД, а цяпер трэнер Аляксандр Гальчанюк адказаў адмовай на прапанову балатавацца на пасаду старшыні Федэрацыі хакея.

Беражкоў паведаміў, што ў будучыні Гальчанюк бачыць сябе выключна трэнерам, а не функцыянерам. Зараз жа ён хоча займацца сынам — канадскім хакеістам Алексам Гальчанюком.

Нагадаем, ХК "Дынама-Мінск", у выніку, вылучыў на пасаду кіраўніка беларускай Федэрацыі хакея Вадзіма Дзевятоўскага. На сёння гэта адзіны кандыдат на пасаду.

Фота Гальчанюка — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі