Аляксандр Глеб ледзьве не прынёс "Барселоне" перамогу над "Чэлсі"

У аўторак прайшоў першы паўфінальны матч Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 0:0. Пры гэтым каталонцы мелі значную перавагу і ў валоданні мячом, і ў колькасці удараў па варотах. Беларус Глеб выйшаў на поле на 86-й хвіліне, ён замяніў Анры. Ужо на 3-й даданай хвіліне капітан зборнай Беларусі меў стоадсоткавы момант і мог прынесці перамогу "Барселоне". Глеб злева прарваўся да варот Чэха, выйшаў з ім сам на сам, аднак патрапіў у варатара. Мяч зноў адскочыў да беларуса і ён зноў ударыў, але мяч у вароты не патрапіў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі