Аляксандр Глеб выклаў новае фота са сваёй дзяўчынай
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб выклаў у Facebook новае фота, на якім ён зняўся са сваёй дзяўчынай. Зверху ён паставіў "сэрцайка". Ужо, як мінімум, некалькі месяцаў беларускі футбаліст сустракаецца з таямнічай брунэткай. Пра гэта стала вядома, калі ў пачатку восені Глеб выставіў у Instagram некалькі фота.
Нагадаем, Аляксандру Глебу 34 гады. Ён — самы вядомы беларускі футбаліст. За сваю кар'еру паспеў пагуляць за "Штутгарт", "Арсенал" і "Барселону". Цяпер Глеб — гулец БАТЭ. У 2008 годзе ён ажаніўся на Анастасіі Касянковай, салістцы гурта "Топлес". Аднак у 2014-м яны развіталіся.
Фота: Facebook, Instagram
А гэта ранейшы здымак, які ў пачатку восені з'явіўся ў Instagram.