Аляксандр Глеб зняўся ў кліпе Вадзіма Галыгіна
Комік Вадзім Галыгін 25 снежня прэзентаваў новы кліп на сваю песню. Яна так і называецца — "Навагодняя".
Сюжэт роліка распавядае, як Галыгін выбіраецца ў лес па ялінку для сына. Там ён сустракаецца з брунэткай (артыстка Яна Кошкіна), якая ідзе разам з ім. Пры сабе дзяўчына нясе некалькі бутэлек гарэлкі.
На выхадзе з лесу пару спыняе ляснік, ролю якога выканаў футбаліст Аляксандр Глеб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.