Аляксандр Хацкевіч страціў працу ў футбольным клубе на Кіпры

Аляксандр Хацкевіч (трэці злева) страціў працу / https://www.facebook.com/karmiotissa
Аляксандр Хацкевіч (трэці злева) страціў працу / https://www.facebook.com/karmiotissa

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч страціў працу ў футбольным клубе на Кіпры. Ён быў галоўным трэнерам "Карміёціса" паўтара месяца. Падставай для звальнення стала паражэнне яго каманды з буйным лікам 0:4 у мясцовым чэмпіянаце. За час кіравання беларусам яна выйграла тры матчы, адзін звяла да нічыі і два прайграла. Пасля сыходу Хацкевіча "Карміёціс" аб'явіў "перазагрузку".

Хацкевіч ачольваў нацыянальную зборную Беларусі (2014-2016), у апошнія гады працаваў з кіеўскім "Дынама", расійскім клубам "Ротор". Жыве ва Украіне. Выступаў з жорсткімі ацэнкамі сітуацыі ў РБ, крытычна выказваўся пра беларускіх спартсменаў, удзельнічаў у футбольным матчы ў Варшаве ў падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна.

Аляксандр Хацкевіч страціў працу ў футбольным клубе на Кіпры
https://www.facebook.com/karmiotissa

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі