Аляксандр Лукашэнка ездзіў на ровары ў Балбасаве, купіў кефір і марозіва

Аляксандр Лукашэнка ездзіў на ровары ў Балбасаве, купіў кефір і марозіва

Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў бачылі ў Балбасаве ў Аршанскім раёне. Яны прыехалі туды на роварах разам з памочнікамі і аховай. Фота і відэа з'явілася ў сацсетках.

Балбасава знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад малой радзімы Лукашэнкі Александрыі.

Як высветліў партал TUT.by, паездка адбылася ў суботу. Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў у гарадскім пасёлку з мясцовымі чыноўнікамі, зайшоў у краму, купіў кефір і марозіва. Пасля ён паглядзеў, як будуецца ўзлётна-пасадачная паласа. "Агульная працягласць маршруту, як пазней было падлічана, склала 35 кіламетраў", — распавяла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Старшыня Балбасаўскага пасялковага савета Глеб Гулянкоў кажа, што візіт адбыўся "без ніякай нагоды" і без папярэджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі