Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. У віншаванні адзначаецца, што КДБ "эфектыўна вырашае адказныя задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, абароне яе канстытуцыйнага ладу ад знешніх і ўнутраных пагроз, робіць важкі ўнёсак у падтрыманне сацыяльна-палітычнай стабільнасці і правапарадку ў грамадстве", інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, дата прафесійнага свята КДБ Беларусі звязаная са стварэннем 20 снежня 1917 года Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (яе арганізатарам быў ураджэнец Беларусі Фелікс Дзяржынскі). Беларуская спецслужба лічыць сябе яе пераемнікам.

Дзень работніка органаў дзяржаўнай бяспекі адзначаецца сёння і ў Расіі.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі