Аляксандр Рыбак: Калі выступлю добра, лічыце палову перамогі беларускай

Нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак выявіўся большым патрыётам Беларусі, чым Пётр Ялфімаў, які прадстаўляе нашу краіну на Еўрабачанні. Такое меркаванне выказаў агенцтву "Інтэрфакс" кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Мартыненка. Па сведчанні Мартыненкі, Аляксандр Рыбак сказаў, што калі выступіць добра, то палову яго перамогі можна лічыць беларускай.

Гаворач пра канфлікт паміж Пятром Ялфімавым і кіраўніцтвам беларускай дэлегацыі на Еўрабачанні, Мартыненка ўдакладніў, што існуе непаразуменне не з артыстам, а з яго прадзюсарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі