Аляксандра Герасіменя заваявала соты залаты медаль чэмпіёнкі Беларусі
У брэсцкім Палацы водных відаў спорту стартаваў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе.
Лідарка беларускай зборнай Аляксандра Герасіменя да старту мела ў актыве 99 залатых медалёў, заваяваных на чэмпіянатах краіны. У сераду, 16 ліпеня, мінчанка аформіла сотую залатую ўзнагароду Беларусі, піша "Прессбол".
Юбілей прыйшоўся на фінал 50 м на спіне. Герасіменя не ведала роўных у вырашальным заплыве, паказаўшы 27,28 с.
Потым Аляксандра выйграла яшчэ два першыя месцы ў складзе каманды Мінска (комплексная эстафета 4х50 м і змяшаная эстафета 4х50 м вольным).
Такім чынам, цяпер на рахунку двухразовай медалісткі Алімпійскіх гульняў у Лондане 102 тытулы чэмпіёнкі Беларусі па плаванні.
Фота — prof-press.by