Аляксандра Лукашэнку ў школьным падручніку залічылі да геніяльных дзеячаў

Аляксандра Лукашэнку ў школьным падручніку залічылі да геніяльных дзеячаў

У падручніку "Грамадазнаўства" за 9-ы клас Аляксандр Лукашэнка называецца выбітным палітыкам. Аўтары падручніка не сумняюцца ў яго геніяльнасці.

Як паведамляе тэлеканал "Белсат", у раздзеле "Роля асобы ў гісторыі" Лукашэнка названы прыкладам выбітнага палітыка. Ён згадваецца ў адным шэрагу з Платонам, Арыстоцелем, Леанарда да Вінчы, Ньютанам, Шэкспірам ды іншымі.

"Выбітны палітык кажа людзям тое, да чаго яны ўжо ўнутрана падрыхтаваныя, і яднае іх для рашэння задачы, важнасць якой яны здольныя зразумець і прыняць. Прыкладам можа служыць першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка", — пішуць аўтары падручніка.

Далей яны робяць выснову: "Геніяльнасць гістарычнай асобы палягае ва ўменні выявіць наяўныя магчымасці, улавіць змены, якія саспелі ў грамадстве і ўзначаліць рух, які забяспечвае пераўтварэнне гэтых магчымасцяў у рэчаіснасць".

Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі