Амаль 4% выбарцаў датэрмінова прагаласавалі ў Беларусі
Выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя на 23 сакавіка, аднак ужо цяпер ідзе датэрміновае галасаванне.
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прагаласавалі 3,82% выбаршчыкаў. Паводле слоў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, лідары — Віцебская і Магілёўская вобласці, дзе прагаласавалі больш за 4%. У астатніх рэгіёнах — каля 3%.
Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што такую даволі высокую яўку ЦВК тлумачыць "магчымасцю выбаршчыкаў загадзя азнаёміцца з інфармацыяй пра сваіх кандыдатаў".