Амаль як у Італіі: у рэйтынгу якасці жыцця Беларусь абагнала Расію і Украіну
Апублікаваны штогадовы рэйтынг якасці жыцця краін свету Quality of Life Index for Country 2019. Згодна з ім, Беларусь знаходзіцца на 37-м месцы побач з Латвіяй (34), Польшчай (35), Італіяй (36), Румыніяй (38), Грэцыяй (39), Паўднёвай Афрыкай (40) і Венгрыяй (41).
У першай пяцёрцы спісу — Данія, Швейцарыя, Фінляндыя, Аўстралія і Аўстрыя. Грузія знаходзіцца на 50-м месцы, Расія — на 59-м, Украіна займае 62-ты радок.
Найгоршая сітуацыя з якасцю жыцця — у Казахстане, Іране і Егіпце.