Амбасада Францыі на два тыдні зачыняе аддзел візаў

Амбасада Францыі на два тыдні зачыняе аддзел візаў

Візавы аддзел амбасады Францыі ў Мінску не будзе працаваць з 10 па 25 лістапада. Як паведамляе прэс-служба дыпмісіі, гэта звязана з правядзеннем рамонтных працаў. Пасля рамонт умовы прыёму для атрымальнікаў візаў павінны палепшыцца. Аддзел адновіць сваю працу з 28 лістапада.

У прэс-службе амбасады таксама адзначаюць, што пачынаючы з 15 верасня 2016 года аддзел робіць усе намаганні для выдачы пашпартоў у тэрмін ад 48 да 72 гадзінаў пасля падачы дакументаў на кароткатэрміновую візу (за выключэннем асаблівых выпадкаў). Ужо цягам года кароткачасовыя шматразовыя візы на тэрмін ад аднаго да пяці год складаюць 41% ад усіх выдадзеных візаў і гэты адсотак увесь час расце. Неўзабаве выдача кароткачасовых шматразовых візаў на такі тэрмін наблізіцца да 50%.

Сёлета, як і ў папярэднія гады, у выдачы візы адмовілі меней чым 1% прэтэндэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі