Амбасада Кыргызстану: Бакіеў — прыватны госць Лукашэнкі

Амбасадарка Кыргызстану Ішэнкуль Балджурава паведаміла, што Бакіеў у амбасаду ў Мінску не прыходзіў і не звяртаўся ні з якімі пытаннямі. Ён знаходзіцца ў Беларусі ў статусе прыватнага госця Аляксандра Лукашэнкі, лічыць Балджурава. Па словах прадстаўніцы Кыргызстану, выдачы Бакіева ўлады краіны могуць патрабаваць толькі пасля адкрыцця на яго крымінальнай справы і абвяшчэння ў вышук. Пакуль жа на Курманбека Бакіева крымінальную справу не адкрывалі. Затое такая справа ёсць на 23 паплечнікаў яго сына Максіма.

Адказваючы на пытанне пра нібыта звезеныя Бакіевым з краіны 200 млн долараў, спн.Балджурава зазначыла, што гэта пакуль толькі неафіцыйныя звесткі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі