Амбасада ЗША ў Маскве выправіла памылкі ў фэйкавым "лісце Дзярждэпу"

Амбасада ЗША ў Маскве выправіла памылкі ў фэйкавым "лісце Дзярждэпу"

Амерыканская амбасада ў Маскве выправіла памылкі ў лісце, напісаным нібыта ад імя супрацоўніка Дзярждэпартамента ЗША. Фальшыўку апублікавала вядомая расійская газета "Известия". Гэты "ліст" быў змешчаны ў матэрыяле, які мусіў дыскрэдытаваць расійскіх палітыкаў і ЛГБТ-актывістаў.

У "лісце" супрацоўнікі амбасады знайшлі каля 20 разнастайных памылак. Акрамя таго, для сувязі ў ім указваецца паштовая скрыня на серверы Gmail, што здзівіла дыпламатаў. "Сур'ёзна? Gmail?" — прыпісалі яны на "лісце"

Амерыканскія дыпламаты прапанавалі "Известиям" дапамогу ў напісанні фэйкавых лістоў ад імя Дзярждэпу: "Паважаныя Известия.рф, у наступны раз, калі будзеце выкарыстоўваць фальшывыя лісты, дасылайце нам — будзем рады дапамагчы выправіць памылкі. Шчыра Ваш, Дзярждэп", - напісалі яны.

Фота з сацыяльных сетак

Амбасада ЗША ў Маскве выправіла памылкі ў фэйкавым "лісце Дзярждэпу"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі