Амбасада ЗША занепакоеная ператрусамі i арыштамі журналiстаў у Беларусi

Амбасада ЗША занепакоеная ператрусамі i арыштамі журналiстаў у Беларусi

Амерыканская амбасада ў Беларусі выказала занепакоенасць арыштамі беларускіх журналістаў і ператрусамі ў рэдакцыях. Заява пра гэта з'явілася на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва

"Злучаныя Штаты цэняць свабоду прэсы як ключавы складнік падсправаздачнага і дэмакратычнага дзяржаўнага кіравання. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца неад’емнай часткай стабільнай, квітнеючай і больш дэмакратычнай Беларусі", — гаворыцца ў заяве. 

Амбасада заклікае беларускiя ўлады выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязанні па павазе да фундаментальных правоў і свабодаў, у тым ліку да свабоды выказвання і сродкаў масавай інфармацыі. Таксама амбасада заклікае неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў i забяспечыць правы грамадзян на свабоду слова і свабоду СМI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі