Анатоль Лябедзька пойдзе ў кандыдаты ў прэзідэнты з праграмай Раманчука

На прэс-канферэнцыі 28 красавіка Анатоль Лябедзька афіцыйна абвясціў, што будзе вылучацца кандыдатам ад узначаленай ім Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Палітык паведаміў, што выбарчую кампанію партыя плануе весці на ўласныя сродкі. Гэта будзе першая кампанія, арганізаваная на прынцыпах валанцёрскай працы. Лябедзька заклікаў грамадзян Беларусі далучыцца да працы ў яго камандзе, а таксама дапамагчы фінансава.

Кіраўнік АГП заявіў, што яго праграма будзе заснаваная на праграме, з якой у 2010 годзе ішоў на выбары кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук. Для гэтых выбараў праграма будзе перапрацаваная.

Па словах Лябедзькі, пакуль што ні ён, ні партыя не бачаць кандыдата ад апазіцыі, на якога яны гатовыя працаваць і зняць сваю кандыдатуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі