Анатоль Ляўковіч не разумее, за што яго крытыкуюць калегі з АДС

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч не разумее, за што яго крытыкуюць калегі па Аб'яднаных дэмакртычных сілах. Нагадаем, нядаўна ў двух нумарах прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия" выйшла інтэрв'ю з Ляўковічам, які, між іншым, крытыкуе апазіцыю ды прапануе ўладзе супрацоўніцтва з яго партыяй. У інтэрв'ю "Белорусскому партизану" Ляўковіч патлумачыў прычыны адсутнасці на сённяшнім пасяджэнні кіраўніцтва АДС, дзе мусіла разглядацца яго справа — ён быў у Брэсце на пахаванні.

"Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы базуюцца на двух асноўных прыныцыпах: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі і дэмакратызацыя грамадства, —
гаворыць Ляўковіч. — Ці я гаварыў нешта супраць суверэнітэта, незалежнасці? Не. Ці ж я выступаю супраць дэмакратызацыі грамадства? Не. Таму я не разумею гэтыя заявы: выключыць, выгнаць... А вось хто як разумее сам працэс — гэта іншае пытанне. Так мы ж на тое і дэмакраты, каб выказваць кожны сваё меркаванне, адрознае ад іншага".

Паводле слоў Ляўковіча, у бліжэйшыя дні ён збярэ прэзідыюм БСДП (Грамада) і паслухае "хто што думае".

Тым часам паведамляецца, што кіраўніцтва АДС перанесла разгляд "справы Ляўковіча" на сераду. Партыя БНФ ужо пагражае выхадам з кааліцыі, калі не будзе зроблена адпаведных аргвысноваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі