Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што ідзе ў прэзідэнты

Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што ідзе ў прэзідэнты

У дзень аб'яўлення даты прэзідэнцкіх выбараў пачалі з'яўляцца заявы палітыкаў, якія агучваюць свае прэзідэнцкія амбіцыі. Спачатку гэта зрабіў экс-кіраўнік беларускага Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала. Пасля падчас стрыму ў Facebook пра ўдзел у выбарах прызнаўся лідар "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў. "Іду ў прэзідэнты, каб дзяржава гаварыла нам праўду, а людзі не баяліся дзяліцца сваімі праблемамі", — заявіў ён.

Дзмітрыеў — выпускнік ЕГУ. У 2000-я быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ачольваў выбарчы штаб Уладзімір Някляева, быў адным з кіраўнікоў кампаніі "Гавары праўду". У 2015-м Дзмітрыеў быў кіраўніком выбарчага штабу Таццяны Караткевіч. Летась ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў у Дзяржынску (ніжэй можна пабачыць гутарку Еўрарадыё з ім, зробленую ў той час).

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі