Андрэй Касціцын дыскваліфікаваны на адзін матч (відэа)
Ён прапусціць адзін матч — Беларусь-Фінляндыя.
На чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Чэхіі, дыскваліфікацыю на адзін матч атрымаў форвард беларускай зборнай Андрэй Касціцын. Прычынай стаў грубы фол супраць расійскага форварда Віктара Ціханава, паведамляе афіцыйны сайт ІІХФ.
Здарэнне адбылося на 29-й хвіліне гульні. На думку дысцыплінарнага камітэта міжнароднай федэрацыі хакея, Касціцын-старэйшы ехаў з высокай хуткасцю з адзіным намерам — ужыць сілавы прыём супраць Ціханава, а не гуляць з шайбай. Беларускі хакеіст пацэліў саперніку ў галаву, хаця меў час, каб устрымацца ад сілавога прыёму.
Такім чынам, Андрэй Касціцын прапусціць матч беларускай зборнай супраць Фінляндыі.
Фота — iihfworlds2015.com