Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачванне
Журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту незарэгістраванага Саюза палякаў, выставілі абвінавачанне. Як перадае "Белсат", яго вінавацяць у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці і рэабілітацыі нацызму". Яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.
Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка, у яго дома прайшоў ператрус.
Верагодна, па адной з ім справе праходзяць іншыя актывісты польскіх нацыянальных арганізацыяў у Беларусі — Анжаліка Борыс, Марыя Цішкоўская, Ганна Панішава, Ірэна Бярнацкая. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых актывістаў польскай меншасці ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.